2011-06-02 15:05:03

Новы субстытут Апостальскай Сталіцы


RealAudioMP3 31 мая арцыбіскуп Джавані Анджэло Бэччу прыступіў да абавязкаў субстытута ў Дзяржаўным Сакратарыяце Апостальскай Сталіцы. Як паведамляе газета італьянска епіскапату “Avvenire”, падчас цырымоніі, кардынал Дзяржсакратар Тарчызіо Бэртонэ прачытаў буллу аб прызначэнні і падкрэсліў вялікі вопыт дыпламатычнай працы арцыбіскупа Бэччу і яго духоўнасць. Новы субстытут цесна звязаны з рухам Факаляраў.

Да абавязкаў субстытута па агульных справах належыць кіраванне працай Першай секцыі Дзяржаўнага Сакратарыяту. Ён назірае за справамі штодзённай паслугі кіравання Паўсюдным Касцёлам, адказвае за каардынацыю паміж рознымі дыкастэрыямі Рымскай Курыі, а таксама за пытанні, звязаныя з папскімі дакументамі і іх афіцыйнымі перакладамі, перапіску Святога Айца, інфармацыю і кіраванне ватыканскімі СМІ.

Арцыбіскуп Анджэло Бэччу доўгі час знаходзіўся на дыпламатычнай службе Апостальска Сталіцы, якую распачаў у 1984 г. Працаваў у Цэнтральна-Афрыканскай Рэспубліцы, Судане, Новай Зеландыі, Ліберыі, Вялікабрытаніі і ЗША. У 2001 г. Ян Павел ІІ прызначыў яго Апостальскім нунцыем у Анголе. З 2009 г. ён быў дыппрадстаўніком Апостальскай Сталіцы на Кубе.







All the contents on this site are copyrighted ©.