2011-06-02 13:51:57

Лівія: падчас бамбардаванняў НАТА знішчаны копцкі храм


Падчас паветраных атак НАТА на Трыпалі быў знішчаны адзін з копцкіх храмаў лівійскай сталіцы. Царква была збамбардавана ў ноч на сераду разам з іншымі грамадзянскімі будынкамі. Гэта пацвердзіў біскуп Трыпалі Джавані Марцінэллі. “Ракеты трапляюць ва ўсё, і не толькі ў вайсковыя аб'екты, але і грамадзянскія. Пакутуюць жыхары Трыпалі, хоць ніхто не кажа пра гэта”, - сказаў іерарх.

Біскуп таксама распавёў, што ў бальніцах горада працуе больш за 3 тыс. філіпінскіх каталіцкіх валанцёраў. Гэта "краевугольныя камяні каталіцкай супольнасці і сведкі дабрачыннасці і служэння пакутуючаму лівійскаму народу”, - сказаў ён.

Біскуп Марцінэллі, паходзячы з Італіі францішканін, кіруе Касцёлам у Трыпалі ў рангу Апостальскага вікарыя. Ён неаднаразова выступаў супраць умяшальніцтва НАТА ў Лівіі.







All the contents on this site are copyrighted ©.