2011-06-02 14:52:20

Егіпет: законапраект спрыяльны для хрысціян


RealAudioMP3 Егіпецкае міністэрства рэгіянальнага развіцця падрыхтавала законапраект, які датычыць будаўніцтва культавых аб’ектаў у краіне. Згодна з ім, хрысціяне і мусульмане будуць мець роўныя правы ў гэтым пытанні. Кс. прэлат Рафік Грэйхэ, прадстаўнік егіпецкага епіскапату, лічыць законапраект “добрай справай”. “Гэта толькі законапраект, - сказаў ён, - і мы павінны яго добра вывучыць перад канчатковым зацвярджэннем”. Законапраект павінен быць перададзены ў парламент у канцы чэрвеня 2011 г.

Дакумент складаецца з шасці частак. “Перш за ўсё, у ім вызначаюцца агульныя правілы адносна будаўніцтва мячэцяў і хрысціянскіх храмаў. Калі раней хрысціянская супольнасць, каб пабудаваць храм, павінна была налічваць каля 100 тыс. вернікаў, то ў новым законе гэта ўмова адсутнічае.

Па словах кс. прэлата Грэйхэ, прыняцце новага закона асабліва важна для новых гарадоў-спадарожнікаў, якія паўсталі вакол Каіра, дзе існуе патрэба ў хрысціянскіх храмах, але і для правінцыі, дзе ісламскія фундаменталісты перашкаджаюць будаўніцтву хрысціянскіх месцаў культу.







All the contents on this site are copyrighted ©.