2011-06-02 14:15:55

Біскуп: Паўднёвы Судан мае патрэбу ў міжнароднай падтрымцы


RealAudioMP3 Паўднёвасуданскія хрысціяне патрабуюць падтрымкі міжнароднай супольнасці нават пасля дасягнення 9 ліпеня 2011 г. незалежнасці краіны. "Незалежнасць сама па сабе не вырашае праблемы рэгіёну, у многіх галінах мы пачынаем з нуля”, - сказаў біскуп Чэзарэ Маццоляры з Румбэк. Гэта датычыць, паводле іерарха, перш за ўсё, фарміравання палітыкі барацьбы з беднасцю.

Біскуп выказаў занепакоенасць сітуацыяй хрысціян у Паўночным Судане, дзе кіруе урад "ісламскіх фундаменталістаў" і пануюць законы ісламскага шарыяту. “Новая Рэспубліка Паўднёвага Судана будзе кіравацца прынцыпамі дэмакратыі, - падкрэсліў біскуп. - Таму ў распрацоўцы Канстытуцыі павінна ўдзельнічаць усё насельніцтва. Ёсць скаргі, што некаторыя плямёны не ўдзельнічаюць у гэтым працэсе. Таксама Касцёл не запрошаны яшчэ да ўдзелу ў ім”. Біскуп спадзяецца, аднак, на адкрытасць. У рэшце рэшт, менавіта Касцёл ў гады вайны клапаціўся аб людзях, таму цяпер ён павінен удзельнічаць у будаўніцтве новай дзяржавы.

22 гады вайны траўміравалі жыхароў Паўднёвага Судана. Да гэтага часу існуе напружанасць у адносінах паміж плямёнамі, а таксама небяспека канфлікту з урадам у Хартуме. “Але помста і пагрозы не павінны знішчыць незалежнасць”, - сказаў іерарх.







All the contents on this site are copyrighted ©.