2011-06-01 14:42:45

Індыя: фінансавая падтрымка для хрысціян ад нацыяналістаў


RealAudioMP3 Урад штата Карнатака ў Індыі вырашыў выдзеліць 500 млн. рупій (каля 8 млн. еўра) для хрысціянскіх супольнасцяў. Аб гэтым паведаміў міністр юстыцыі Сурэш Кумар. Прадстаўнік урада ўльтранацыяналістычнай партыі Бхарація Яната, адзначыў, што першы транш у 35 млн. будзе прадугледжаны бюджэтам на 2011-2012 г.г. Сродкі будуць прызначаны на будаўніцтва касцёльных устаноў і стыпендыі для бедных хрысціян. 15 млн. рупій пойдзе на аднаўленне хрысціянскіх храмаў, разбураных падчас трывання антыхрысціянскіх нападаў у 2008 г.

Гэта ініцыятыва, беспрацэдэнтная для ўльтранацыяналістычнай партыі, вядомай сваёй варожасцю да хрысціян, была сустрэта некаторымі хрысціянскімі супольнасцямі скептычна. Паводле іх, акцыя мае на мэце прымусіць замоўчваць выпадкі дыскрымінацыі паслядоўнікаў Хрыста на тэрыторыі штата і, такім чынам, аднавіць пазітыўны вобраз кіруючай штатам нацыяналістычнай партыі, якая абвінавачваецца ў гвалце супраць хрысціян.

Падчас інцыдэнтаў у жніўні-верасні 2008 г. адбылося больш за 100 нападаў на хрысціян у 29 раёнах штата. Таксама за апошнія 3 гады у штаце Карнатака было зарэгістрывана больш за сотню нападаў на хрысціянскія ўстановы і месцы культу.







All the contents on this site are copyrighted ©.