1 чэрвеня Святы Айцец
Бэнэдыкт XVI прыняў на аўдыенцыі спадарыню Квенцін Брайс, Генерал-губернатара Аўстраліі,
якая пасля сустрэчы з Папам мела размову з кардыналам Дзяржсакратаром Тарчызіо Бэртонэ
і арцыбіскупам Дамінікам Мамбэрці, Сакратаром па адносінах з дзяржавамі.
Падчас
перамоваў быў падкрэслены ўклад каталіцкага Касцёла ў аўстралійскае грамадства. Было
абмеркавана пытанне прыёму бежанцаў у Аўстраліі, а таксама іншыя пытанні, якія ўяўляюць
узаемны інтарэс. Размова датычыла цяперашняй міжнароднай і рэгіянальнай сітуацыі,
з асаблівым акцэнтам на стыхійныя бедствы і экалагічныя пытанні, а таксама міжрэлігійны
дыялог.