Брытанская тэлекампанія
“BBC”, на думку яе аўдыторыі, дыскрымініруе хрысціянства. Паводле інфармацыі газеты
“Daily Mail”, апытанне праведзенае самой тэлекампаніяй, маючай статус грамадсткай,
сярод 4500 гледачоў і супрацоўнікаў паказала, што ў праграмах “BBC” пераважаюць антыхрысціянскія
тэндэнцыі. Ствараецца стэрэатып хрысціяніна ханжы і крывадушніка.
Па дадзеных
унутранага дакладу, які цытуе газета, паводле рэспандэнтаў, “BBC” “стварае выключна
дрэнны імідж хрысціян”, яны заявілі, што рэлігійныя меншасці паказваюцца лепш чым
хрысціяне, хоць апошнія з'яўляюцца найбольш распаўсюджанай рэлігіяй у Вялікабрытаніі.
У дакладзе выказваецца негатыўнае стаўленне да спроб кіраўніцтва тэлекампаніі ўзмацніць
прысутнасць у эфіры нацыянальных меншасцяў.
У сваю чаргу, прадстаўнікі “BBC”
адхіляюць абвінавачванні і лічаць іх безпадстаўнымі.