2011-06-01 11:37:11

Арцыбіскуп Браз дэ Авіз аб выкліках для кансэкраванага жыцця


RealAudioMP3 “Прыярытэтнае месца слухання і дыялога ў адносінах паміж людзьмі і інстытутамі, узаемны давер і максімальная павага да кансэкраванага жыцця, з’яўляюцца аднымі з важнейшым кампанентаў Касцёла”, - падкрэсліў у інтэрв’ю “L’Osservatore Romano” прэфект Кангрэгацыі па справах Інстытутаў кансэкраванага жыцця і Таварыстваў апостальскага жыцця арцыбіскуп Хуао Браз дэ Авіз.

Іерарх адзначыў важнасць кансэкраванага жыцця для гісторыі Касцёла: ён нагадаў, што першыя манаскія супольнасці ўзніклі яшчэ на пачатку новай эры са з’яўленнем пустыннікаў і кляштараў. “Сёння існуе каля 2000 тыс. законаў і манаскіх кангрэгацый, большасць з якіх жаночыя”, расказаў арцыбіскуп - Іх колькасць заўсёды павялічваецца. Мы жывем у эпоху, калі існуе патрэба паглыбіць разважанне над гэтай формай жыцця, якая з’яўляецца сапраўдным дарам для Касцёла. Я бачу, што сёння існуе патрэба ва ўсіх харызматах, нават самых старажытных, яны ўсе важныя, таму што з’яўляюцца выражэннем Касцёла, аднак яны павінны быць сапраўднымі. Мы павінны мець мець адвагу, каб глядзець на асобы заснавальнікаў, як на мадэлі, якім павінны захаваць вернасць, аднак, з іншага боку, неабходна быць уважлівымі да сучаснай культуры, таму што Бог прамаўляе да людзей праз знакі часу”.

Іерарх распавёў, аб Сустрэчы вярхоўных настаяцеляў законаў, якая адбылася ў Рыме 25-27 мая. У ёй прынялі ўдзел 125 кіраўнікоў ордэнаў і кангрэгацый. “Гэта вельмі добры знак, - адзначыў арцыбіскуп Браз дэ Авіз - таму што калі яны сустракаюцца разам, могуць разглядаць рэчы з агульных пазіцый, спрабуючы зразумець, што з’яўляецца сёння самым важным для манаскага жыцця”.

Сярод актуальных выклікаў, якія стаяць перад манаскімі супольнасцямі, іерарх адзначыў неабходнасць пазбягання закрытасці і самаізаляцыі, а таксама неабходнасць цеснага супрацоўніцтва паміж супольнасцямі і дыяцэзіяльнымі біскупамі.







All the contents on this site are copyrighted ©.