Італьянскія біскупы
выступілі супраць прыватызацыі сектара водазабеспячэння ў Італіі. Вада з'яўляецца
агульнай уласнасцю, якая павінна быць абаронена, гаворыцца ў заяве калабрыйскага біскупа
Джузэпэ Фіёрыні Масарыніс. Ён папярэджвае пра няўхільны рост цэнаў на ваду ў выніку
прыватызацыі. Паводле іерарха, вада ў будучыні будзе больш важным прадуктам чым нафта.
Заява прагучала на фоне рэферэндума аб прапанаванай прыватызацыі да 2012 г. сектара
водазабеспячэння ў Італіі. Ён адбудзецца 12-13 чэрвеня.
Генеральны сакратар
італьянскай біскупскай канферэнцыі, біскуп Мар'яно Крочата на мінулым тыдні выступіў
супраць падобнай прыватызацыі. Паводле яго, вада, як агульнае дабро, павінна знаходзіцца
ў руках грамадскасці, а рэгуляванне гэтага сектара павінна адбывацца ў рамках дэмакратычнай
дзяржавы праз яго забеспячэнне і абарону. “Вернікі падчас маючага адбыцца рэферэндума
павінны прыняць рашэнне ў адпаведнасці са сваім сумленнем”, - сказаў біскуп Крочата.
Паводле
існуючых планаў да 2012 г. усе італьянцы павінны атрымліваць ваду ад поўнасцю або
часткова прыватызаваных кампаній. Да гэтага часу камунальныя таварыствы забавязаны
перадаць 40% сваіх акцый прыватным інвестарам. У рэферэндуме жыхары Італіі павінны
выказацца, ці з закона аб прыватызацыі павінна быць выдалена частка, якая прадугледжвае
прыватызацыю сектара водазабеспячэння.