Чэхія: Касцёл і дзяржава імкнуцца да ўрэгулявання пытання маёмасці
У Чэшскай Рэспубліцы
сумесная дзяржаўна-касцёльная камісія распрацавала новы праект рашэння пытанняў аб
кампенсацыі за касцёльную маёмасць, канфіскаваную ў камуністычныя часы. 30 мая ў Празе
адбылося сумеснае пасяджэнне ўрадавай камісіі па ўрэгуляванні адносін паміж дзяржавай
і Касцёламі і рэлігійнымі супольнасцямі.
У паведамленні, выдадзеным пасля пасяджэння
адзначаецца, што ў аснове прац камісіі знаходзіцца незацверджаны парламентам урадавы
законапраект з 2008 г. Ён прадугледжваў зварот маёмасці вартасцю 51 мільярд чэшскіх
карон і фінансавая кампенсацыя ў памеры 83 мільярдаў карон, з выплатай на працягу
60 гадоў і працэнтнай стаўкай 4,5%.
На сённяшні дзень урад прапануе павялічыць
памер звернутай маёмасці да вартасці 75 мільярдаў карон, а 59 мільярдаў карон выплаціці
як фінансавую кампенсацыю. У паведамленні адзначана, што для прэм'ер-міністра краіны
Пэтра Нечаса важна вырашыць гэту праблему, якая існуе ўжо на працягу доўгага перыяду
часу, прымаючы пад увагу цяперашнія магчымасці дзяржавы і сацыяльна-палітычную сітуацыю
ў краіне.