2011-05-31 15:40:58

Філіпіны: дэбаты з нагоды новага закона аб абароне жыцця


RealAudioMP3 Біскупская канферэнцыя Філіпін павітала законапраект, прыняты Сенатам краіны для абароны ненароджанага жыцця, і экрэсліла яго як "умацаванне мандата Канстытуцыі" у абароне жыцця. Законапраект прадугледжвае суровыя пакаранні за аборты, якія забараняе Галоўны закон. Канстытуцыя Філіпін абавязвае дзяржаву бараніць "аднолькава жыццё маці і жыццё будучага дзіцяці з моманту зачацця".

Палітычныя назіральнікі ацэньваюць прыняцце законапраекта другой палатай парламента як адказ на спрэчны законапраект урада аб "рэпрадуктыўным здароўі", які прадугледжвае ўвядзенне палавога выхавання ў школах і дазвол на распаўсюджванне ў дзяржаўных установах кантрацэптыўных сродкаў. На Філіпінах гэтай вясной пачалася шырокая грамадская кампанія супраць закона аб "рэпрадуктыўным здароўі".







All the contents on this site are copyrighted ©.