2011-05-31 12:34:50

Арцыбіскуп Вэльё наведае Венгрыю


RealAudioMP3 1-6 чэрвеня арцыбіскуп Антоніё Марыя Вэльё, старшыня Папскай рады пастырства эмігрантаў і падарожнікаў, наведае з пастырскім візітам Венрыю, па запрашэнні біскупа Яноша Шэкелы, які займаецца пастырствам эмігрантаў у венгерскім епіскапаце.

2 чэрвеня арцыбіскуп Вэльё выступіць на канферэнцыі па міжрэлігійным дыялогу, якая адбудзецца ў Будапешце з нагоды заканчэння старшынства Венгрыі ў Еўрасаюзе. На наступны дзень старшыня Папскай рады пастырства эмігрантаў і падарожнікаў прыме ўдзел у форуме прысвечаным пастыртсву санктуарыяў і прачытае даклад аб “Ролі санктуарыяў у новай евангелізацыі ў Еўропе”. 4 чэрвеня іерарх наведае нацыянальны санктуарый ў Марыяпочс і будзе прысутнічаць на сустрэчы цыганскіх сем’яў. У нядзелю 5 чэрвеня, з нагоды штогадовага паломніцтва цыган у нацыянальны санктуарый Матравэрэбэлы-Шэнткут арцыбіскуп Вэльё ўзначаліць св. Імшу, падчас якой 33 цыганскіх дзяцей атрымае першую камунію.







All the contents on this site are copyrighted ©.