2011-05-30 15:34:11

Сербія: арышт Младзіча можа паспрыяць прымірэнню народаў былой Югаславіі


RealAudioMP3 Арышт генерала Златка Младзіча можа паспрыяць працэсу прымірэння народаў былой Югаславіі, лічыць Біскуп дыяцэзіі Зрэньянін у Сербіі Лашло Нэмет. “Я вельмі задаволены і спадзяюся, што гэта дазволіць зрабіць наступныя крокі для прымірэння”, - сказаў сербскі іерарх у інтэрв’ю нямецкаму “Domradio”.

Іерарх з непакоем гаворыць пра рэакцыю сербскіх ультранацыяналістаў, якая, нажаль, ужо вылілася ў гвалтоўныя сутыкненні з паліцыяй, што адбыліся 29 мая ў Белградзе, падчас маніфестацыі супраць арышту і перавозу Младзіча ў турму Міжнароднага трыбунала па былой Югаславіі ў Гаазе. У выніку адбыўшыхся сутыкненняў у сербскай сталіцы, былі паранены каля 40 чалавек. Паліцыя арыштавала каля 180 пратэстуючых. Па словах біскупа Нэмета, “сёння ноччу сітуацыя ў Белградзе нармалізавалася”.







All the contents on this site are copyrighted ©.