2011-05-30 12:51:59

Мальта: жыхары прагаласавалі за легалізацыю разводаў


RealAudioMP3 Жыхары Мальты на рэферэндуме прагаласавалі за прыняцце закона, які дазваляе разводы. Па дадзеных газеты “Times of Malta”, у рэферэндуме па гэтым пытанні, які прайшоў у мінулую суботу, прынялі ўдзел 72% выбаршчыкаў. Большасць насельніцтва Мальты складаюць католікі, і гэта адзіная краіна Еўрапейскага саюза, у якой да гэтага часу забаронены разводы.

“Вынікі рэферэндуму не супадаюць з тым, што хацелася б бачыць асабіста мне, але тым не менш, мы абавязаны забяспечыць павагу да волі большасці насельніцтва”, - заявіў прэм'ер-міністр краіны Лоўрэнс Гонзі ў сваім тэлевізійным выступленні. Па словах кіраўніка ўрада, які выступаў супраць легалізацыі разводаў, цяпер парламент павінен прыняць закон, які ўсталёўвае парадак скасавання шлюбу.

Супраць зняцця забароны на разводы выступаў таксама неаднаразова і Каталіцкі Касцёл, які карыстаецца на Мальце вялікім аўтарытэтам.

З усіх дзяржаў толькі на Мальце, Філіпінах і ў Ватыкане разводы забаронены законам. Да 2004 г. да такіх краін належала і Чылі, але мясцовыя ўлады, паддаўшыся грамадскаму ціску, адобрылі новы закон аб сужэнстве і дазволілі разводы.

У ходзе рэферэндуму мальтыйскія выбаршчыкі адказалі на пытанне, ці павінен парламент краіны ўвесці новы закон, які дазваляе шлюбных парам афіцыйна развесціся праз чатыры гады пасля таго, як яны расталіся адзін з адным.







All the contents on this site are copyrighted ©.