В'етнам: пачала працу камісія "Справядлівасць і мір"
У горадзе Хо Шы Мін
(былы Сайгон) адбылася інаўгурацыя працы камісіі в’етнамскага епіскапату "Справядлівасць
і мір". Яна павінна дапамагчы католікам больш актыўна працаваць для сацыяльнай справядлівасці,
правоў чалавека, рэлігійнай свабоды і пашырэння дэмакратыі. Рашэнне аб стварэнні камісіі
біскупы прынялі на пленарнай сесіі ў кастрычніку мінулага года.
Як паведаміў
кіраўнік новага органа, біскуп Паўль Нгуэн Тай Хоп, камісія жадае служыць праўдзе
і пабудове грамадства, заснаванага на чалавечых каштоўнасцях, перш за ўсё, клопаце
аб правах прыгнечаных народаў, у адпаведнасці з евангельскімі каштоўнасцямі. Іерарх
мае намер знайсці людзей, якія змогуць працаваць у гэтай сферы ў паасобных дыяцэзіях.
У
сваю чаргу, генеральны сакратар камісіі кс. Энтані Нгуен Нгок Сон заявіў, што яна
таксама будзе займацца абаронай чалавечага жыцця, аховай навакольнага асяроддзя і
стварэннем прытулкаў для ахвяраў сацыяльнай несправядлівасці.