2011-05-30 14:58:08

Бэнэдыкт XVI да біскупаў з Індыі: здаровая катэхеза можа ўмацаваць еднасць сям’і


RealAudioMP3 Бэнэдыкт XVI заклікаў індыйскіх католікаў “клапаціцца аб патрабуючых людзях, якія жывуць побач з імі, не звяртаючы ўвагу на іх расу, этнічнасць, рэлігійную ці сацыяльную прыналежнасць, таму што ўсе створаны на падабенства Бога і да ўсіх павінна аказвацца належная павага”. Аб гэтым Святы Айцец сказаў 30 мая, прымаючы на аўдыенцыі дэлегацыю біскупаў з Індыі, якія прыбылі ў Рым у рамках візіта “ad limina apostolorum”.

Папа падзякаваў індыйскім іерархам за “уражваючыя знакі любові мясцовага Касцёла ў розных сферах сацыяльнай дзейнасці і за служэнне, якое нясуць шматлікія святары і законнікі”. “Праз сведчанне хрысціянскай любові, каталіцкія школы рыхтуюць моладзь розных веравызнанняў будаваць грамадства больш справядлівае і мірнае. - адзначыў Бэнэдыкт XVI - Касцёльныя арганізацыі унеслі важны ўклад у развіццё сістэмы мікракрэдытаў, дапамагаючы бедным дапамагаць самім сябе. Акрамя таго, яны спрыяюць дабрачыннай дзенасці і клопаце аб людзях праз адкрыццё бальніц, дзіцячых дамоў і многія іншыя праекты, мэта якіх заключаецца ў абароне годнасці і дабрабыту бедных і слабых, самотных і старых, пакінутых і пакутуючых”.

Святы Айцец заклікаў індыйскія сем’і “быць прыкладам узаемнай любові, павагі і падтрымкі”, “быць уважлівымі да малітвы і чытання Святога Пісання”, а таксама “удзельнічаць у сакраментальным жыцці Касцёла”. “Многія з вас казалі мне аб вялікіх выкліках, што пагражаюць адзінству, гармоніі і здароўю сям’і, і аб працы, якую неабходна зрабіць, каб збудаваць культуру павагі да сужэнства і сямейнага жыцця. - сказаў Бэнэдыкт XVI - Здаровая катэхеза скіравана менавіта да пар, якія рыхтуюцца да сужэнства, можа значна ўмацаваць веру хрысціянскіх сем’яў, даючы ім сведчанне жыцця і жыццёвую мудрасць Касцёла адносна сужэнства, сям’і і адказнага выкарыстання сексуальнасці, як Божага дара”







All the contents on this site are copyrighted ©.