2011-05-28 16:52:23

Ватыкан: Міжнародная канферэнцыя па СНІДу


RealAudioMP3 У Ватыкане праходзіць Міжнародная навуковая канферэнцыя, прысвечаная праблематыцы СНІДа. Удзельнікі разважаюць над пытаннем аказання падтрымкі ў прафілактыцы і лячэнні СНІДу, а таксама пошуку навукова-медыцынскіх і сацыяльна-пастырскіх магчымасцяў па догляду за ВІЧ-інфіцыраванымі і хворымі на СНІД. Сярод удзельнікаў канферэнцыі – прадстаўнік Беларусі кс. Аляксандр Сапель, сальватарыянін, які выступіў сёння з дакладам аб сітуацыі з аказаннем дапамогі ВІЧ-інфіцыраваным і прафілактыцы СНІДу ў Беларусі.

Кс. Сапель сказаў, што Касцёл у Беларусі, каб дапамагчы ВІЧ-інфіцыраваным і хворым на СНІД, працуе ў сціслым супрацоўніцтве з урачамі і педагогамі, арганізуючы сустрэчы і лекцыі, падчас якіх моладзь і юнакі маюць магчымасць непасрэдна паразмаўляць аб праблеме ВІЧ/СНІД, задаць пытанні і атрымаць на іх адказы. На думку кс. Сапеля, моладзь павінна навучыцца адказнасці за сябе і іншых, што ўключае ў сябе жыццё ў перадшлюбнай чысціні і практыкаванне маральных каштоўнасцяў.

Кс. Аляксандр Сапель лічыць, што ў нашых адносінах да людзей з ВІЧ не хапае талерантнасці і зразумення. Гэтаму трэба вучыцца. Гэта такія ж людзі, як і мы, толькі церпячыя на хваробу. “Не трэба баяцца, трэба выйсці насустрач, бо ад такіх людзей мы можам многаму навучыцца”, - лічыць прадстаўнік Беларусі на навуковай канферэнцыі па СНІДу.







All the contents on this site are copyrighted ©.