Бэнэдыкт XVI: быць католікам – значыць быць мар’янінам
28 мая Бэнэдыкт XVI
прыняў на аўдыенцыі некаторых членаў Кангрэгацыі айцоў мар’янаў з нямецкага Рэгенсбурга.
Падчас гэтай сустрэчы Святы Айцец прыгадаў аб тым, як ва ўзросце 14 гадоў, у часы
ІІ Сусветнай вайны, шукаючы ратунку ад жахаў вайны, ён быў атулены клопатам членаў
гэтай кангрэгацыі.
“Каталіцкасць не можа існаваць без марыйнасці.- сказаў Папа
- быць католікам азначае быць мар’янінам. Любоў да Маці азначае, што ў Маці і праз
Маці мы знойдзем Пана”. Бэнэдыкт XVI расказаў, што падчас візітаў “ad limina” ён сустракае
біскупаў з розных куткоў свету, таму ведае, што людзі ва ўсім свеце давяраюцца Маці,
любяць Маці і праз Маці вучацца разумець, пазнаваць і любіць Хрыста”. “Благаслаўлёная
ты, таму што паверыла”, - гэтымі словамі св. Альжбеты Святы Айцец падкрэсліў, што
“Марыя з’яўляецца вялікай верніцай”, якая “канкрэтызавала веру Абрагама ў веру ў Хрыста,
паказаўшы ўсім нам шлях веры”.