2011-05-27 15:03:38

Кардынал Маркс: экалогія патрабуе салідарных і адказных паводзінаў


RealAudioMP3 “Перамены ў энэргетычнай сферы, гэта пытанне справядівасці”, лічыць кардынал Рэйнхард Маркс, кіраўнік Камісіі па сацыяльным пытанням Канферэнцыі Каталіцкіх Біскупаў Германіі. Такім чынам іерарх выказаўся ў дакуменце аб пытаннях этыкі ў энэргетычнай сферы, падрыхтаваным Камісіяй, якую ён узначальвае.

Кардынал Маркс, заклікае да адказнасці за саміх сябе, за іншых і за акружаючае асяродзе, “што патрабуе больш салідарнага жыцця і паводзінаў”. “Энэргетычная палітыка будучыні павінна быць скіравана на памяньшэнне энэргетычнага спажывецтва, на павялічэнне эфектыўнасці, развіццё і пошук новых формаў устойлівай альтэрнатыўнай энэргіі.- сказаў іерарх і дадаў, што “зараз настаў той час, калі неабходна знайсці адказныя і ўстойлівыя рашэнні для выкарыстання энэргіі ў будучыні”.








All the contents on this site are copyrighted ©.