2011-05-27 12:28:14

Ватыкан: біскупы абмеркавалі праблемы на Блізкім Усходзе


RealAudioMP3 27 мая прэс-служба Апостальскай Сталіцы апублікавала камунікат, аб выніках адбыўшайся 17-18 мая IV сустрэчы Спецыяльнага Савета Сіноду Біскупаў па Блізкім Усходзе

Працамі пасяджэння кіраваў Генеральны Сакратар Сіноду Біскупаў арцыбіскуп Нікола Этэравіч. У сваёй прамове ён звярнуў асаблівую ўвагу на словы папы Бэнэдыкта ХVI, адносна сітуацыі на Блізкім Усходзе і ў краінах паўночнай Афрыкі. “Для тых народаў, якія сёння пакутуюць Святы Айцец выказаў сваю салідарнасць і заклікаў усіх да дыялогу, перамоваў і дыпламатычных метадаў неабходных для дасягнення міру і справядлівасці, аб якім мараць жыхары гэтага рэгіёну”, адзначыў арцыбіскуп Этэравіч.

Падчас сустрэчы членаў Спецыяльнага Савета па Блізкім Усходзе гучалі словы надзеі і заклапочанасці народаў гэтага рэгіёна, у тым ліку і хрысціян, аб адказнасці мясцовых і міжнародных палітыкаў, якія павінны гарантаваць роўныя правы для ўсіх грамадзян рознай этнічнай, рэлігійнай або культурай прыналежнасці. “Мірнае суіснаванне розных рэлігій мае важнае значэнне для развіцця ўзаемаразумення і талерантнасці, мірных адносінаў і плённага супрацоўніцтва для агульнага дабра - адзначаецца ў камунікаце - Усё больш тэрміновай з’яўляецца неабходнасць экуменічнага і міжрэлігійнага дыялога, які спрыяе пошуку адзінства і сведчання з боку вучняў Хрыста, з мэтай жыць сваёй верай ў любові і надзеі на лепшыя часы, якія трэба будаваць з цярпеннем, настойлівасцю і любоў”.

Удзельнікі форума падрыхтавалі свае прапановы для постсінадальнай Апостальскай адгартацыі, якая павінна будзе з’явіцца праз некаторы час.








All the contents on this site are copyrighted ©.