2011-05-25 14:18:48

Форум дабрачыннай арганізацыі “Renovabis”


RealAudioMP3 22 мая ў нямецкім Мюнхене адбывалася пасяжэнне дабрачыннай арганізацыі “Renovabis”. Пачаткам форуму стала св. Імша, якую ўзначаліў кардынал Рэйнхард Маркс, які адзначыў падчас гаміліі, што “эгаізм і нацыяналізм не з’яўляюцца цаглінамі еўрапейскага дому”. Ён заклікаў жыхароў еўропы да большай салідарнасці і адкрытасці падкрэсліўшы, што “ўсе маральныя крытэрыі Еўропы павінны быць накіраваны на хрысціянскі вобраз чалавека. Палітыка, эканоміка, фінансы павінны служыць інтэгральнаму развіццю чалавецтва”. У сувязі з гэтым, на думку іерарха, “заўсёды патрэбна кіруючая ідэя, еўрапейскае бачанне, якога сёння, на жаль, часта не хапае”.

“Тэмы энергетыкі і кліматычных змен паказваюць, што ўсе нясуць адказнасць за стварэнне, - сказаў кардынал, - асабліва палітычныя і эканамічныя лідэры. Побач з павагай да вялікіх дароў Бога, ёсць таксама пытанне справядлівасці і салідарнасці. Удзел усіх у размеркаванні дабротаў зямлі не павінна абмяжоўвацца толькі цяперашнім пакаленнем але і адносіцца да будучых”, - падкрэсліў арцыбіскуп Мюнхенскі, звяртаючыся да ўдзельнікаў форума “Renovabis”.

Нямецкая дабрачынная арганізацыя “Renovabis” была створана ў 1993 г. Яе дапамогай карыстаюцца католікі Цэнтральнай і Усходняй Еўропы, у тым ліку Беларусі.







All the contents on this site are copyrighted ©.