Францыя: саміт рэлігійных лідэраў перад сустрэчай “вялікай васмёркі”
У французскім Бардо
сабралася 38 лідэраў розных рэлігій для абмеркавання тэмаў, аб якіх будуць размаўляць
кіраўнікі дзяржаў так званай “вялікай васмёркі”, найбольш індустрыялізаваных краін
свету. Іх сустрэча пройдзе з 26 па 27 мая ў Довіль.
У сустрэчы рэлігійных
лідэраў прымаюць удзел прадстаўнікі хрысціянства, юдаізма, іслама і будызма; сярод
іх, праваслаўны Мітрапаліт Эмануіл, які ўзначальвае Канферэнцыю Еўрапейскіх Цэркваў
і кардынал Жан-П’ер Рыкар, арцыбіскуп Бардо, намеснік старшыні Рады Канферэнцый Біскупаў
Еўропы, а таксама пастар Пол Баці, старшыня Пратэстанцкай Федэрацыі Францыі; Мухамед
Мусаўі, старшыня Рады Мусульманскага Культу Францыі і рабін Рычард Маркер з Міжнароднага
яўрэйскага камітэта па справах рэлігійных кансультацый.
Такія міжрэлігійныя
саміты, якія папярэджваюць нарады “вялікай васмёркі” праводзяцца з 2005 г. Іх мэта
заключаецца ў садзейнічанні “лепшаму супрацоўніцтву паміж урадамі краін і рэлігійнымі
супольнасцямі ў вырашанні праблем нашых часоў”. Па словах Марыё Марацыці з Супольнасці
св. Ігідзія, найбольш індустрыялізаваныя ў свеце краіны не могуць абмяркоўваць толькі
эканамічныя пытанні, бо вырашэнне праблем сусветнага маштабу патрабуе глабальнага
бачання, якое бярэ пад увагу духоўнае вымярэнне.
У цэнтры сустрэчы рэлігійных
лідэраў пытанне крызісу на сусветныхм рынку, патрэба змены антрапалагічнай мадэлі,
справядлівасць у размеркаванні дабротаў паміж паўночнай і паўднёвай часткамі свету,
наступствы кліматычных змен, войны, беднасць.
На заканчэнне саміту рэлігійныя
лідэры звернуцца з пасланнем да ўдзельнікаў сустрэчы “вялікай васмёркі” з Вялікабрытаніі,
Францыі, Германіі, Італіі, Японіі, ЗША, Канады і Расіі.