2011-05-24 16:03:21

Паўночная Карэя: хрысціяне ў канцэнтрацыйных лагерах


RealAudioMP3 “У камуністычнай Паўночнай Карэі, нягледзячы на жорсткія пераследаванні жыве больш за 40 тыс. хрысціян, большасць з іх знаходзіцца ў лагерах”, - заявіў у інтэрв’ю для газеты “Daily NK” пратэстанцкі пастар Лім Чанг Хо.

Газета, даступная таксама ў Інтэрнэце, нагадвае, што Паўночная Карэя, нягледзячы на афіцыйныя запэўненні ў свабодзе веравызнання і адчыненыя ў сталіцы краіны некалькіх храмаў з’яўляецца месцам жорсткіх рэлігійных пераследаванняў. Вынікам існуючага ў гэтай краіне культу асобы з’яўляецца тое, што вернік, або той, хто мае пры сабе які-небудзь рэлігійны прадмет, класыфікуецца як вораг народу і выдаляецца з грамадскага жыцця. Асабліва гэта тычыцца вызнаўцаў Хрыста.

“Хрысціянства існуе дзякуючы мужнаму сведчанню вернікаў, вартаму захаплення. Іх сведчанне з’яўляецца прыкладам да наследавання. Я не магу пацвердзіць гэтага, але ў краіне гаворыцца нават аб навяртаннях на хрысціянства”, - сцвердзіў пастар Лім Чанг Хо.

Паводле звестак, у паўночнакарэйскіх лагерах знаходзіцца сёння каля 30 тыс. хрысціян, яшчэ каля 10 тыс. практыкуе сваю веру ў падполлі.







All the contents on this site are copyrighted ©.