2011-05-24 13:13:30

Кітай: неспрыяльная рэакцыя ўладаў на марыйнае свята


RealAudioMP3 Кітайскія ўлады ў сувязі з урачыстасцю Найсвяцейшай Марыі Панны Успамогі Хрысціянаў і Днём малітвы за Касцёл у Кітаі, абвешчаным Святым Айцом, зрабілі больш жорсткімі меры бяспекі. Некаторыя святары “падпольнага” Касцёла былі арыштаваны і пазбаўлены магчымасці пілігрымкі ў марыйны санктуарый у Шэшань у Шанхаі.

Як паведамляе “AsiaNews”, улады запрасілі ўсіх святароў “падпольнага” Касцёла замест пілігрымкі ў санктуарый у "турыстычную паездку за кошт урада". Пры гэтым, у нядзелю ва ўсім Шанхаі былі забаронены св. Імшы для вернікаў Касцёла, які знаходзіцца ў адзінстве з Рымам.

У Шэшань знаходзяцца ўзмоцненыя атрады паліцыі, якія здзяйсняюць відэаназіранне і строгі кантроль. У папярэднія гады шматлікія пілігрымы не былі дапушчаны ўладамі да святкаванняў у санктуарыі.

Папа Бэнэдыкт XVI у сваім доўгім лісце з 2007 г. да каталікоў у Кітаі, урачыстасць Маці Божай з Шэшань 24 мая абвясціў Сусветным днём малітвы за Касцёл у гэтай краіне.








All the contents on this site are copyrighted ©.