2011-05-23 13:39:28

У Казахстане створана дзяржагенцтва па справах рэлігій


RealAudioMP3 У структуры ўрада Казахстана створана агенцтва па справах рэлігій. Адпаведны ўказ, падпісаны кіраўніком рэспублікі Нурсултанам Назарбаевым 18 мая, уведзены ў дзеянне.

Новая структура будзе надзелена функцыямі і паўнамоцтвамі ў сферы міжрэлігійнай згоды, забеспячэння правоў грамадзян на свабоду веравызнання і ўзаемадзеяння з рэлігійнымі аб'яднаннямі. Гэтым жа ўказам Прэзідэнт пастанавіў скасаваць камітэт па справах рэлігій міністэрства культуры і перадаць новаму агенцтву штатную колькасць скасаванага камітэта.







All the contents on this site are copyrighted ©.