2011-05-23 13:34:43

Католікі Бельгіі абвясцілі дзень малітвы аб выхадзе з палітычнага крызісу


RealAudioMP3 Некалькі рухаў свецкіх католікаў у Бельгіі абвясцілі 28 мая днём усеагульнай малітвы аб выхадзе з палітычнага крызісу, які цягнецца ўжо год, на працягу якога краіна жыве без урада. Арганізатары заклікалі ўсіх маліцца аб літасці Божай для Бельгіі і яе жыхароў. Акрамя таго, вернікі будуць маліцца "аб аздараўленні гістарычных ран, якія падзяляюць краіну".

Бельгія ў цяперашні час знаходзіцца ў глыбокім крызісе, паколькі з чэрвеня мінулага года ў краіне няма ўрада, што з'яўляецца еўрапейскім рэкордам па працягласці падобнай сітуацыі. Па словах ініцыятараў малітвы, Бельгія ўжо пабіла рэкорд Ірака, які быў без ўрада на працягу 289 дзён.

Сітуацыя, якую католікі назвалі "палітычным паралічам", звязана з няздольнасцю прыйсці да згоды паміж палітыкамі двух рэгіёнаў – Фландрыі і Валоніі. Палітычны крызіс стаў самым зацяжным за ўсю гісторыю краіны з моманту яе заснавання ў 1830 г.







All the contents on this site are copyrighted ©.