2011-05-23 15:08:03

Каны: фільмовы “Дыялог з Богам” атрымаў Залатую пальмавую галіну


RealAudioMP3 Фільм "Дрэва жыцця" амерыканскага рэжысёра Тэрэнса Маліка быў адзначаны ў нядзелю Залатой пальмавай галінай Канскага кінафестывалю. Названы кінакрытыкамі "дыялогам з Богам” і Яго стварэннем кінатвор пачынаецца з пытання са Старога Запавету: "Дзе ты быў, калі я стварыў зямлю?", якое Бог паставіў Ёву, што сумняваецца ў Божай дабрыні. У ім неаднаразова цытуецца Кніга Мудрасці.

Сямейная гісторыя ў Тэхасе 1950 года з'яўляецца адпраўным пунктам для "патоку свядомасці", паслядоўнасці касмічнага вымярэння, над якімі Малік працаваў больш за 30 гадоў. У фільме навіна аб смерці дзіцяці, якая шакавала яго бацьку (Брэд Піт) і яго маці (Джэсіка Кастэйн) – нагадвае гісторыю стварэння, якая пачынаецца з вялікага выбуху, а затым фарміравання Зямлі. Асноўнае апавяданне фільму адбываецца вакол унутранага маналогу паспяховага архітэктара (Шон Пэн), які пытае сябе аб сэнсе свайго паходжання, крызісаў у дзіцячым узросце, аб віне і сэнсе існавання.

Фільм Маліка быў гатовы яшчэ год таму, але аўтар не быў задаволены вынікам і адправіў працу на паўторны мантаж. Паводле нямецкай каталіцкай "Кінаслужбы" ("Film-Dienst") "для гэтага магутнага фільму, які можна падзяліць на чатыры часткі, адпаведная назва да гэтага часу не знойдзена: эсэ, паэма, філасофскае разважанне, імпрэсіянісцка-калейдаскапічная сімфонія ...".

Народжаны ў 1943 г. Тэрэнс Малік, які асабіста не прысутнічаў на ўручэнні ўзнагароды ў Каннах, зрабіў у сваім жыцці толькі некалькі фільмаў, але ўсе яны з'яўляюцца бліскучымі шэдэўрамі. Праца "Дрэва жыцця", гэта пяты паўнаметражны фільм рэжысёра, які яшчэ ў 1979 г. атрымаў у Канах за кінаопус "Дні жніва" прыз за лепшую рэжысуру.







All the contents on this site are copyrighted ©.