2011-05-21 10:59:22

“Octava Dies”. Кітай і адзінства з Апостальскай Сталіцай


RealAudioMP3 Кс. Фэдэрыка Ламбардзі, кіраўнік Залі Друку Апостальскай Сталіцы пракаментаваў нядаўні заклік Святога Айца да малітвы ў Кітаі. Дзень адмысловай малітвы за гэту краіну будзе адзначацца ва ўсім Касцёле 24 мая. “Святы Айцец верыць у сілу малітвы і заклікае да ўпэненасці, што праз малітву мы можам зрабіць нешта рэальнае для гэтага Касцёла”, - заявіў кс. Ламбардзі.

“Больш за 20 гадоў таму я быў некалькі дзён у Кітаі”, - узгадаў ён. - Пасля Эўхарыстыі, якую я цэлебраваў з вялікім узрушэннем з некалькімі святарамі ў кватэры адной сям’і, да мяне падышоў сталага ўзросту святар і запытаў па-французску: “Як здароўе Яго Святасці”. Гэта былі часы, калі Інтэрнэт яшчэ не існаваў. Вядома, кітайскія СМІ не гаварылі пра дзейнасць Папы. Я раптам зразумеў, - узгадаў кс. Ламбардзі - з якой вялікай верай і любоўю, кітайскія католікі на працягу шматлікіх дзесяцігоддзяў жывуць і моляцца ў духоўнай еднасці з Папам і Рымскім Касцёлам, і гэта мяне вельмі ўразіла”, - адзначыў кс. Ламбардзі ў сваёй аўтарскай рубрыцы “Octava Dies” на Ватыканскім радыё.

Ён нагадаў, што менавіта аб гэтым адзінстве і яго важнасці часта кажа папа Бэнэдыкт ХVI і запрашае нас захоўваць і дэманстраваць яго, звяртаючыся да Пана праз пасрэдніцтва “Панны Марыі Успамогі Хрысціянаў”, якую ўшаноўваюць кітайскія католікі ў славутым санктуары Шэшан у Шанхаі. Святы Айцец звяртае ўвагу на тое, што вернікі Кітая “маюць права на нашу малітву, маюць патрэбу ў нашай малітве”. На думку Генеральнага дырэктара Ватыканскага радыё, сітуацыя Касцёла ў гэтай краіне сёння назначана пакутамі і ціскам супраць адзінства з Апостальскай Сталіцай і таму мы павінны маліцца за яго яшчэ больш інтэнсіўна.







All the contents on this site are copyrighted ©.