Папа сустрэўся са студэнтамі і выкладчыкамі ўніверсітэта “Sacro Cuore”
21 мая папа Бэнэдыкт
ХVI прыняў на аўдыенцыі студэнтаў і выкладчыкаў Каталіцкага універсітэта “Sacro Cuore”,
які ў гэтым годзе адзначае 90-годдзе свайго заснавання. У прамове да прысутных Святы
Айцец адзначыў, што чалавецтва жыве ў эпоху вялікіх і хуткіх зменаў, якія знаходзяць
адлюстраванне таксама ва ўніверсітэцкім жыцці. Сучасная культура намагаецца выдаліць
рэлігію з прасторы рацыянальнасці, звесці яе да прыватнага ўжытку.
Папа нагадаў,
што вера з’яўляецца дарам, яна здольная натхняць шматлікія народы да развіцця культуры.
Гэтыя меркаванні ляжаць у аснове канкрэтных прычын заснавання Касцёлам каталіцкіх
універсітэтаў. Без смелых і пакорных даследаванняў кожная культура занікае і ўпадае
ў рэлятывізм і эфімернасць.
Святы Айцец нагадаў, што служыць чалавеку, значыць
служыць праўдзе ў любові, любіць жыццё, якое трэба заўсёды паважаць, пачынаючы з моманту,
калі яно з'яўляецца найбольш дэлікатным і безабаронным. “Гісторыя культуры паказвае,
якім чынам чалавечая годнасць была прызнана у поўнай сваёй інтэгральнасці ў святле
хрысціянскай веры. Каталіцкі ўніверсітэт пакліканы быць месцам адкрытасці на веды,
месцам запалу і праўды, цікавасці да гісторыі чалавецтва, якія характарызуюць сапраўдную
хрысціянскую духоўнасць”, - падкрэсліў Папа. “Хрысціянская вера з'яўляецца сілай,
здольнай асвятляць шлях жыцця ва ўсіх яго праявах. Без гэтага бачання, без гэтага
арыгінальнага і глыбокага тэалагічнага вымярэння, любоў адыходзіць ад прароцкай задачы,
якая заключаецца ў змене жыцця чалавека і грамадскіх структур”, - адзначыў Святы Айцец.