2011-05-21 15:17:38

Ватыкан: размовы аб адносінах з ісламскім універсітэтам Аль-Азхар


RealAudioMP3 Старшыня Папскай рады па міжрэлігійным дыялогу, кардынал Жан-Луі Таран і сакратар гэтай дыкастэрыі, арцыбіскуп Пьер Луіджы Чэлата сустрэліся ў Рыме з новаабраным сакратаром Лігі арабскіх дзяржаў Набілам Аль-Арабі. Гэта адбылося 18 мая. Падчас сустрэчы было закранута пытанне адносінаў з ісламскім універсітэтам Аль-Азхар, які мае сваю сядзібу ў Каіры. Аб гэтым паведаміла прэс-служба Апостальскай Сталіцы.

Набіл Аль-Арабі перадаў прывітанні ад вялікага імама Аль-Азхар Ахмада аль-Тайіба, які выказаў жаданне пераадолення апошніх цяжкасцяў у адносінах з Апостальскай Сталіцай.

Кардынал Таран падкрэсліў вялікую павагу, якую Святы Айцец мае да народу і ўладаў Егіпта. Ён запэўніў, што Апостальская Сталіца гатова працягваць міжрэлігійны дыялог і супрацоўніцтва з універсітэтам Аль-Азхар, якія існуюць з 1998 г.







All the contents on this site are copyrighted ©.