2011-05-20 15:31:55

Індыя: Сіра-малабарскі Касцёл абярэ свайго кіраўніка


RealAudioMP3 Каталіцкая Царква Сіра-малабарскага абраду Індыі рыхтуецца да выбару Вярхоўнага арцыбіскупа Эрнакулам-Ангамалы. Гэта здзейсняць іерархі гэтай Царквы, якія 23-29 мая збяруцца на сваім Сінодзе ў горадзе Кочын. Гэта адбудзецца ўпершыню ў гісторыі. Да гэтага часу Вярхоўнага арцыбіскупа прызначаў Святы Айцец.

Неабходнасць выбару новага главы Царквы ўзнікла пасля смерці 1 красавіка кардынала Варкея Вітаяціла, які да гэтага часу стаяў на чале сіра-малабарскай каталіцкай супольнасці. Кодэкс Кананічнага Права Усходніх Цэркваў у выпадку, калі сталіца Вярхоўнага арцыбіскупства пазбаўлена кіраўніка, прадпісвае адміністратару на працягу двух месяцаў склікаць сінод і прыняць усе неабходныя меры, каб выбраць новага прадстаяцеля.

Усе удзельнікі будучага сінода “правядуць нейкі час на малітве ў інтэнцыі абрання адпаведнай асобы да кіравання гэтай старажытнай хрысціянскай Царквой”, - сказаў біскуп Боска Путур, выконваючы абавязкі адміністратара.

Сіра-малабарская Царква з’яўляецца адной з двух Каталіцкіх Усходніх Цэркваў, якія існуюць у Індыі, і адной з двух, якія належыць да халдэйскай, гэта значыць усходнясірыйскай літургічнай традыцы. Малабарскае хрысціянства сваімі каранямі сягае апостальскіх часоў, а сваім заснавальнікам лічыць св. апостала Тамаша.







All the contents on this site are copyrighted ©.