2011-05-20 14:15:04

Хрысціяне у горадзе, дзе быў забіты Усама бен-Ладэн, пад пагрозай


RealAudioMP3 Сітуацыя ў Абботабадзе, горадзе, дзе быў забіты Усама бен-Ладэн, застаецца вельмі трывожнай для рэлігійных меншасцяў, сказаў кс. Джавед Акрам Джыл, мясцовы каталіцкі пробашч, словы якога цытуе “AsiaNews”. Як католікі, так і вернікі іншых хрысціянскіх дэнамінацый, пераважна застаюцца дома, а і іх душпастыры ўстрымліваюцца ад візітаў да іх.

Святар адзначыў, што смерць лідэра Аль-Каіды “усяліла страх у прадстаўнікоў хрысціянскай супольнасці” горада, таму што “кожны раз, калі амерыканцы штосці кажуць або робяць, хрысціяне ў Пакістане становяцца мэтай нумар адзін”. Паводле яго слоў, усе галоўныя дарогі горада зачынены. 160 католікаў – вернікаў яго парафіі – баяцца стаць у любы момант ахвярамі помсты ісламскіх фундаменталістаў. “Усе хрысціянскія сем'і з раёна Білала, дзе пражываў бен-Ладэн, збеглі ў іншыя месцы”, - дадаў святар.

Члены іншых хрысціянскіх дэнамінацый таксама забарыкадаваліся ў сваіх будынках у рэгіёне, дзе і без таго ўжо шмат гадоў хрысціяне пазбаўлены магчымасці збірацца разам з-за ціску мясцовых ісламістаў.

Бен-Ладэн, заснавальнік Аль-Каіды, быў забіты 2 мая ў ходзе налёту амерыканскага спецназа на яго дом у Абботабаде, у прыблізна 60 км ад Ісламабада.







All the contents on this site are copyrighted ©.