2011-05-20 12:11:30

Аўстрыя: Касцёл праводзіць “Тыдзень для жыцця"


RealAudioMP3 Набажэнствамі, выставамі і адмысловымі мерапрыемствамі будзе адзначацца ў аўстрыйскіх дыяцэзіях “Тыдзень для жыцця”. Ён пройдзе ў канцы мая - пачатку чэрвеня. Касцёл хоча звярнуць увагу на абарону жыцця і патрэбу жыццесцвярджальнасці грамадства. У сувязі з гэтым, падчас шматлікіх падзей "Тыдня для жыцця" будзе зроблены націск на ўнікальнасць чалавечага існавання і каштоўнасць жыцця інвалідаў. Адбудуцца лекцыі і дэбаты па пытанні прэнатальнай дыягностыкі.

Пасля станоўчага вопыту правядзення "Тыдня для жыцця " у Зальцбургскай архідыяцэзіі, аўстрыйскія біскупы вырашылі з 2010 г. праводзіць яго па ўсёй краіне. У пастырскім пасланні з гэтай нагоды яны звярнуліся да грамадзян краіны мець больш мужнасці ў адносінах да сужэнства і дзяцей. З кожным дзіцяці прыходзіць "новая надзея ў свет", - напісалі яны.

Сужэнскія пары павінны самі браць на сябе адказнасць у прыняцці рашэнняў аб колькасці дзяцей, падкрэслілі біскупы, спасылаючыся на Другі Ватыканскі Сабор, які акрэсліў гэта паняццем "адказнае бацькоўства". Каталіцкі Касцёл выступае супраць планавання сям'і ў тым выглядзе, які прапануе сённяшні свет. Паводле іерархаў, пары павінны ў сумеснай адказнасці, “улічваючы ўласныя духоўныя і матэрыяльныя магчымасці”, прымаць рашэнне аб колькасці дзяцей і інтэрвале паміж родамі.







All the contents on this site are copyrighted ©.