2011-05-20 11:40:34

Арцыбіскуп Вэльё: танная працоўная сіла – гэта рабства


RealAudioMP3 У Рыме скончыў працу кангрэс па барацьбе з сучаснымі формамі рабства. Яго арганізавала амерыканскае пасольства пры Апостальскай Сталіцы з нагоды 10 гадавіны Пратакола з Палерма. Краіны, якія падпісалі яго, узялі на сябе абавязак змагацца з новымі формамі рабства.

У форуме прыняў удзел арцыбіскуп Антоніё Марыя Вэльё, старшыня Папскай рады пастырства эмігрантаў і падарожнікаў. У сваёй прамове ён адзначыў, што “сёння практычна кожны з нас жыве з рабстве. І так будзе пакуль мы не пачнём цікавіцца, у якіх абставінах узнікаюць набытыя намі прадукты і ў што банкі інвестуюць нашыя грошы”.

“Гандаль людзьмі з’яўляецца вельмі вялікай праблемай”, - сказаў іерарх - найбольш небяспечныя формы гэта з’ява прымае ў выкарыстоўванні дзяцей як салдатаў. Самай вядомай формай гэтага злачынства з’яўляецца сексуальнае рабства. У Азіі распаўсюджана рабства за даўгі. Шматлікія бедныя сем’і прымушаюць такім чынам сваіх дзяцей да рабскай працы”, - адзначыў старшыня Папскай рады пастырства эмігрантаў і падарожнікаў.

На думку арцыбіскупа Вэльё, самым вялікім выклікам па гэтым пытанні з’яўляецца абуджэнне нашага сумлення. Барацьба супраць рабства залежыць у вялікай ступені ад нашай добрай волі.







All the contents on this site are copyrighted ©.