Права на жыццё і рэлігійную
свабоду, клопат аб сям’і і сацыяльна неабароненых катэгорый грамадзян, а таксама права
выбару адукацыі для сваіх дзяцей, гэта пяць асноўных пунктаў, на якія звяртаюць увагу
біскупы Мадрыда, напярэдадні маючых адбыцца 22 мая ў Іспаніі муніцыпальных і рэгіянальных
выбараў.
“Мы нагадваем аб некаторых асноўных прынцыпах, якія трэба ўлічваць
падчас выканання, свабоднага і адказнага, права і абавязку, якім з’яўляецца галасаванне.
- падкрэслілі іспанскія іерархі - Маецца на ўвазе важны ўклад у развіццё супольнага
дабра грамадства. Адказнае галасаванне патрабуе ад усіх уважлівага знаёмства з перадвыбарчымі
праграмамі палітычных партый і ацэнкі іструментаў, прапанаваных для іх рэалізацыі”.
Біскупы Мадрыда, звяртаюцца да католікаў, якія падзяляюць прынцыпы здаровага
розуму і Навучання Касцёла, асабліва сацыяльнага”, каб выбралі “паміж прапановамі,
якія не супярэчаць веры і натуральнаму закону, такія, якія найбольш адпавядаюць супольнаму
дабру”. Таму мадрыцкія іерархі прапаноўваюць асаблівую ўвагу звярнуць на абарону права
на жыццё. Імі звяртаецца ўвага на неабходнасць павагі да месцаў культа і рэлігійных
сімвалаў, а таксама на свабоду публічнага выражэння сваіх рэлігійных перакананняў.
Іерархі звяртаюць увагу на тое, што законы і адміністрацыйныя дзеянні павінны прызнаваць,
абараняць і спрыяць захаванню інстытута сужэнства, без якога немагчыма сямейнае жыццё
. Таксама адзначаецца, што “кожны мае права выбіраць форму адукацыі для сваіх дзяцей
згодна са сваімі рэлігійнымі, маральнымі і педагагічнымі перакананнямі”. Нарэшце біскупы
заклікаюць да ўвагі да эмігрантаў, хворых, старых і людзей маргіналізаваных у выніку
эканамічных і сацыяльных дысбалансаў.