2011-05-19 12:12:56

Бэнэдыкт XVI заклікае навучаць моладзь справядлівасці і міру


RealAudioMP3 19 мая Бэнэдыкт XVI абвясціў тэму 45-га Сусветнага дня міру, які будзе адзначацца 1 студзеня 2012 г. Яна гучыць: “Навучаць моладзь справядлівасці і міру”. Папа жадае звярнуць увагу на праблему, якае клапоціць сёння людзей ва ўсім свеце: зрабіць новае пакаленне больш адкрытым на супольнае дабро і неабходнасць справядлівага сацыяльнага і мірнага парадку, у якім змогуць упоўні выражацца і рэалізоўвацца фундаментальныя правы і свабоды чалавека.

У спецыяльным паведамленні Папскай рады “Iustitia et pax” адзначаецца, што “перад сучаснымі пакаленнямі стаіць абавязак даць нашчадкам магчымасць свабодна і адказна вырашаць тэрміновыя праблемы “новага свету”. “Касцёл глядзіць на моладзь, як на знак заўсёды прысутнай вясны і паказвае ім на Хрыста, як на мадэль любові, што “абнаўляе ўсе рэчы”, - гаворыцца ў дакуменце. - Таму адказныя за грамадскія справы пакліканы намагацца, каб установы, законы і жыццёвыя асяродзі былі прасякнуты трансцэнцэндэнтым гуманізмам, што дае новым пакаленням магчымасць поўнай самарэалізацыі і працы на карысць пабудовы цывілізацыі братэрскай любові ў адпаведнасці з найглыбейшымі патрэбамі праўды, свабоды, любові і справядлівасці”.

“Маладыя людзі павінны спрыяць справядлівасці і міру ў складаным і глабалізаваным свеце, - адзначаюць аўтары дакумента. - Гэта робіць неабходным існаванне новага “педагагічнага альянса” усіх адказных у гэтай сферы суб’ектаў”.







All the contents on this site are copyrighted ©.