2011-05-18 16:43:21

Улады Шанхая забаранілі святкаванне Сусветнага дня малітваў за Касцёл у Кітаі


RealAudioMP3 Функцыянеры кітайскіх спецслужбаў забаранілі падпольным каталіцкім супольнасцям у Шанхаі наведаць нацыянальны марыйны санктуарый ў Шэшан з нагоды Сусветнага дня малітвы за Касцёл у Кітаі. Ён будзе адзначацца па ініцыятыве папы Бэнэдыкта ХVI у аўторак 24 мая.

“Атмасфера вельмі напружаная і мы будзем вымушаны маўчаць”, - сказаў адзін з кітайскіх святароў. Ён запэўніў, што кітайскія католікі хочуць слухацца Папу.

Гэта менавіта Святы Айцец устанавіў у сваім лісце да кітайскіх католікаў ад 27 мая 2007 г. Сусветны дзень малітваў за Касцёл у гэтай азіяцкай краіне, устанаўляючы яго святкаванне на 24 мая, свята Маці Божай Успамогі хрысціянаў. Папа выказаў тады жаданне, каб праз малітву ўмацоўвалася еднасць паміж “падпольнымі” католікамі.

Яны прабываюць у шоку ад глалту адносна іх з боку ўладаў краіны. У прыватнасці справа датычыць біскупскіх пасвячэнняў без дазволу Пантыфіка, дэпартацыі біскупаў і святароў, а таксама прымушэнне іх да ўдзелу ў VIII Нацыянальнай асамблеі кітайскіх католікаў у Пекіне, якую склікалі некалькі месяцаў таму ўлады краіны.







All the contents on this site are copyrighted ©.