2011-05-18 16:12:13

Святую Зямлю можна наведаць з дапамогай iPad


RealAudioMP3 З 18 мая з дапамогай iPad можна наведаць Святую Зямлю і месцы звязаныя з зямным жыццём Езуса Хрыста. Гэта опцыя даступна ў сістэме “Apple Store” на італьянскай, ангельскай, іспанскай і французскай мовах. Неўзабаве з’явяцца яўрэйская і арабская мовы.

Іерусалім і Святая Зямля з сённяшняга дня афіцыйна прысутныя і даступныя на iPad для ўсяго свету. Рэсурс уключае шматлікія навіны, відэа і фота. З дапамогай iPad кожны веруючы можа выслаць на Святую Зямлю свае малітвы і запаліць віртуальную свечку.

iPad дазваляе атрымліваць усе штодзённыя навіны са святых месцаў, прагледзець відэа, зробленае Францішканскім медыя-цэнтрам, больш паглыблена даведацца аб гісторыі Святой Зямлі.







All the contents on this site are copyrighted ©.