2011-05-18 12:11:17

Літва: хрысціянскія лідэры супраць “in vitro”


RealAudioMP3 17 мая кіраўнікі Каталіцкага Касцёла, Лютэранскай і Праваслаўнай Цэркваў апублікавалі сумеснае паведамленне, у якім выказалі свой пратэст у сувязі з магчымасцю ўвядзення матэрыяльнай кампенсацыі з боку дзяржавы метада “in vitro”. “Немагчыма прымірыць з хрысціянскай этыкай зачацця ў прабірцы”, - напісалі яны.

Кіраўнікі Касцёлаў выказалі сваю салідарнасць з тымі шлюбнымі парамі, якія не могуць мець дзяцей, але, разам з тым адзначылі, што “дапамога ім не можа перайсці мяжы павагі да жыцця і сям’і”.

На сённяшні дзень у Літве не існуе закона, які б рэгуляваў працэс штучнага апладнення. Нядаўна ў Сейм трапіў законапраект, які выключае донарства рэпрадуктыўных клетак, але дазваляе замарожванне эмбрыёнаў. У краіне штучнае апладненне праводзіцца толькі ў прыватных клініках згодна з дырэктывай Міністра аховы здароўя з 1999 г. Паводле яе апладненне метадам “in vitro” можа быць прыменена толькі ў жанчын да 45 гадоў.







All the contents on this site are copyrighted ©.