“Homo caritatis”. Павага да жыцця, як фундамент будучыні грамадства
У мінулых праграмах
мы пачалі размаўляць аб публічным вымярэнні хрысціянства. Мы ўбачылі, што хрысціянства
прапаноўвае сябе як найбольш глыбокую патрэбу чалавека. Тыя крытэрыі грамадскага жыцця,
якія прапаноўвае вера ў Хрыста могуць стаць таксама асновай для грамадскага ладу,
для супольнага жыцця людзей. Таму хрысціянства вядзе дыялог з палітыкай і, паважаючы
яе аўтаномію, заклікае таксама ўступіць у гэты дыялог і заўважыць у хрысціянскім пасланні
нешта, што не супрацьпастаўляючыся ідэалам супольнага жыцця, можа зрабіць гэтае жыццё
больш дасканалым.
Неабходнасць маральных арыенціраў
Ян Павел
ІІ у сваёй энцыкліцы “Evangelium vitae” (“Евангелле жыцця”) кажа, што “калі ў выніку
калектыўнага зацямнення сумлення, скептыцызм падвергне сумневам фундаментальныя прынцыпы
маральнага закона, дзяржаўны парадак будзе парушаны ў сваіх асновах і звядзецца толькі
да механічнага і прагматычнага рэгулявання розных і супрацьлеглых інтэрэсаў”. Гэта
значыць, што існуюць чалавечыя і маральныя каштоўнасці, які ніякая дзяржава не можа
змяніць ці знішчыць. Яны не грунтуюцца на часовай і зменлівай “большасці” галасоў:
іх трэба проста прызнаваць, паважаць і зацвярджаць як элементы маральнага закона,
запісанага ў сэрцы чалавека, і як арыенцір для грамадзянскага закона.
Каб
наша праграма насіла больш практычны характар, я прапаноўваю канкрэтна разглядзець
тыя сферы, дзе прысутнасць хрысціянства з’яўляецца неабходнай, каб удзельнікі палітычнага
жыцця не згубілі шляху да сапраўднага дабра кожнай чалавечай асобы.
Анталагічны
характар прыроды чалавека
Адной з такіх сфераў з’яўляецца абарона жыцця
чалавека ад моманту зачацця да натуральнай смерці. Мы павінны ўсведамляць, што жыццё
чалавека пачынаецца ў момант зачацця. Ад гэта моманту існуе чалавечае жыццё, эмбрыён,
плод, дзіця. Любая спроба вылічыць тэрмін, з якога моманту ён можа лічыцца чалавекам
з’яўляецца штучнай і ў ім зацікаўлены перш за усё тыя, хто хоча ўмяшацца ў гэтае жыццё.
Важным
аргументам можна лічыць той, што чалавечая асоба мае сваю прыроду. Кожны з нас надзелены
прыродай, якая робіць нас кімсці, а не чымсці. Пярэчыць існаванню чалавечай прыроды,
азначае не бачыць розніцы паміж каменем, жывёлай і чалавекам. Гэта прырода каштоўная
сама па сабе і мы набываем яе таксама ў момант зачацця. Ніхто не можа пазбавіць нас
яе, яна мае сваю аўтаномію і духоўную годнасць. Гэта значыць, што кожны чалавек мае
сваю каштоўнасць з прычыны свайго “быць”, а не “рабіць” ці “мець”. Такое разуменне
адносіцца і да чалавека які прыбывае ў коме, які з-за старасці не можа больш выконваць
шматлікія функцыі. Ніякія знешнія фактары не могуць пазбавіць чалавека яго прыроды:
ні беднасць, ні адзінота, ні старасць, не статус “яшчэ ненароджаны”. Варта дадаць,
што гэтыя фактары наадварот павінны ставіць чалавечую асобу ў цэнтр увагі іншых і
ўсяго грамадства. І ў адносінах да іх мы павінны быць больш салідарныя, адкрытыя і
клапатлівыя. Бо хто слабейшы за дзіця, якое знаходзіцца пад сэрцам маці і мае патрэбу
ва ўсім, або чалавека з хворобай Альцгеймера?
На жаль, сёння з’яўляецца ўсё
больш розных антрапалагічных тэорый, якія разглядаюць чалавека толькі як “цела”, гены
ці нейроны. Некаторыя кажуць, што чалавек, гэта жывёла толькі больш развітая ў працэсе
эвалюцыі, што каханне, гэта толькі вынік хімічных рэакцый, што чалавечай прыроды не
існуе, а ёсць толькі чалавечыя фенамены, якія можна вытлумачыць навукова, што нашы
здольнасці звязаны толькі з нашымі генамі і г.д. Аднак, калі кожны з нас глядзіць
у вочы іншаму чалавеку, то бачыць і разумее, што перад ім знаходзяцца не толькі хімічныя,
фізічныя, біялагічныя рэакцыі, змешчаныя ў адным целе. Перад сабой мы бачым асобу,
а не набор нерваў. Пазнаць прыроду чалавека немагчыма выключна з дапамогай навукі,
як думаюць тыя, хто змагаецца супраць чалавечага жыцця.
Пагроза чалавечаму
жыццю
Сёння чалавечаму жыццю больш за ўсё ў свеце пагражаюць аборты. Кожны
год у свеце здзяйсняецца сапраўдны халакост. Беларусь знаходзіцца сёння на вяршынях
рэйтынгаў па забойству ненароджаных дзяцей. Напрыклад у такіх краінах як Індыя і Кітай,
існуе закон аб адным дзіцяці. Пры гэтым пажадана, каб гэта быў хлопчык, а не дзяўчынка.
Многія арганізацыі, такія як: ААН, ЮНЕСКА ці ЮНІСЭФ, у рамках санітарных і культурных
праграм у бедных краінах падтрымліваюць выкарыстанне абортаў. На канферэнцыях: па
праблемах народанасельніцтва і развіцця, якая праходзіла ў 1994 г. у Каіры і па праблемах
жанчын у 1995 г. у Пекіне, ААН прапанавала ідэю, паводле якой, для таго, каб бедныя
краіны дасягнулі развіцця, ім трэба абмежаваць сваё насельніцтва праз кантрацэпцыю
і абартыўную палітыку. Такім чынам, у многіх бедных краінах за апошнія гады была вельмі
развіта палітыка масавай стэрылізацыі жанчын.
Права на жыццё - клопат дзенасці
хрысціян у палітыцы
Хрысціянін, які хоча займацца палітыкай ці грамадскай
дзейнасцю, не можа заставіць па-за сваёй увагай гэту праблему. Тэма абароны жыцця
не можа ім разглядацца толькі як факультатыўная сфера ў агульным спісе палітычнай,
адміністрацыйнай, заканадаўчай ці грамадскай дзейнасці. Права на жыццё з’яўляецца
асноўным для дэмакратыі, для справядлівасці і прававой дзяржавы. Яно мае першаснае
палітычнае значэнне і не можа заставацца толькі на ўзроўні індывідуальнага сумлення.
Варта
дадаць, што жыццё грамадства патрабуе ўзаемнага клопату, грамадскага сяброўства, братэрства
і бескарыснасці. Яно не можа грунтавацца толькі на сіле, ці кантракце. Грамадства,
якое падпарадкоўваецца законам толькі са страху перад пакараннем – хісткае. Калі яно
зачыняе дзверы перад нараджэннем новага жыцця, маргіналізуе хворых і бедных – становіцца
слабым. Яно не заўважае самаго фундаменту, на якім трэба будаваць будучыню. Без павагі,
салідарнасці і братэрскай любові да тых, хто слабейшы, грамадства ніколі не будзе
развівацца.