2011-05-17 15:35:25

Індыя: у 2012 г. першы Сінод свецкіх католікаў


RealAudioMP3 У Індыі ў 2012 г. адбудзецца першы Сінод свецкіх католікаў, якія збяруцца, каб абмеркаваць ажыццяўленне навучання Другога Ватыканскага Сабору ў жыцці і апостальстве свецкіх. Гэты праект нарадзіўся падчас пасяджэння ў Панаі лідэраў Агульнаіндыйскага каталіцкага саюза і Каталіцкай акцыі Індыі.

У цэнтры сустрэчы быў стан адносінаў паміж духавенствам і свецкімі асобамі ў Індыі, у прыватнасці роля свецкіх у жыцці мясцовага Касцёла. Як адзначылі ўдзельнікі форуму, роля лаікату па ранейшаму нязначная ў параўнанні з тым, да чаго заклікаюць дакументы Сабору. Адсюль узнікла ідэя арганізаваць першы Сінод свецкіх католікаў.

Апошняя ініцыятыва такога роду была рэалізавана ў 1989 г., калі збіраўся “Нацыянальны сход католікаў”, але яго правядзенне не дало чаканых вынікаў. На Сінод, правядзенне якога запланавана на пачатак 2012 г., будуць запрошаны ўсе каталіцкія іерархі Індыі. Ужо створаны арганізацыйны камітэт па правядзенні гэтага форуму.







All the contents on this site are copyrighted ©.