2011-05-17 13:58:35

Новая кніга Бэнэдыкта XVI “Святыя і благаслаўлёныя. Жанчыны ў Сярэднявеччы”


RealAudioMP3 Ватыканскае выдавецтва выпусціла ў свет новую кнігу папы Бэнэдыкта XVI “Святыя і благаслаўлёныя. Жанчыны ў Сярэднявеччы”, якая прадстаўляе сабой сабранне катэхез Пантыфіка. У новай кнізе гаворка ідзе пра жанчын, якія пакінулі глыбокі след у хрысціянскай традыцыі і разнастайнымі шляхамі паўплывалі на сучасную ім культуру.

Гэтай кнігай Бэнэдыкт XVI працягвае развіццё тэмы, распачатай Янам Паўлам II у яго Апостальскім пасланні “Аб годнасці жанчыны” (1988 г.), у якім благаслаўлёны Папа прызнаў важнасць “жаночага генія” у хрысціянскай традыцыі.

Для сваіх катэхез Бэнэдыкт XVI абраў як вельмі вядомых святых (св. Кацярына Сіенская, св. Клара з Асізі, св. Брыгіта Шведская), так і малавядомых благаслаўлёных: Аджэлу з Фаліньё, Маргарыту д'Уэн і Юліяну з Норвіча.

Выбар гераінь для катэхез аказаўся вельмі своеасаблівым і закрануў таксама тыя еўрапейскія краіны, якія пасля прынялі пратэстанцтва, што служыць яшчэ адным доказам адзіных хрысціянскіх каранёў Еўропы.







All the contents on this site are copyrighted ©.