2011-05-17 15:14:30

Арцыбіскуп Неапаля супраць касцёльнага пахавання для мафіёзі


RealAudioMP3 Арцыбіскуп Неапаля кардынал Крэшчэнцо Сэпэ пацвердзіў забарону на касцёльнае пахаванне для членаў мафіі. “Мафіёзі павінны ведаць, што пасля смерці іх цела прынясуць не ў храм Божы, а непасрэдна на могілкі”, - цытуе каталіцкі штодзённік “Avvenire” словы іерарха. Італьянская біскупская канферэнцыя падтрымала заяву арцыбіскупа Неапаля.

Пытанне аб касцёльным пахаванні членаў мафіі даўно турбуе Каталіцкі Касцёл Італіі. На Сіцыліі, дзе вось ужо чатыры стагоддзі рэальнай уладай валодае мафія, Касцёл пастаянна сутыкаюцца з гэтай праблемай.

Каталіцкія іерархі ўпершыню выступілі супраць мафіі ў 1982 г. пасля некалькіх гучных забойстваў. Тады Арцыбіскуп Палерма кардынал Сальваторэ Паппалардо адправіў св. Імшу па забітых, якую назвалі “антымафіёзнай”. Праз 10 гадоў пасля гэтага папа Ян Павел II прамовіў у Агрыджэнто гамілію аб страшным судзе, пакаянні і “мафіёзнай культуры смерці”. Мафія адказала на гэтыя словы двума выбухамі ў гістарычных храмах Рыма.







All the contents on this site are copyrighted ©.