2011-05-17 15:04:33

Апостальскай Сталіца і ЗША: намаганні для прадухілення сучаснага рабства


RealAudioMP3 18 мая пасольства ЗША пры Апостальскай Сталіцы разам з універсітэтам Св. Тамаша ў Маямі (Фларыда) правядзе ў Рыме канферэнцыю прысвечаную барацьбе з гандлем людзьмі. Сустрэча пройдзе пад дэвізам: “Будуем масты свабоды: публічна-прыватнае партнёрства супраць сучаснага рабства”. Мэтай мерапрыемства стане абмеркаванне феномена гэтай з’явы, вызначэнне інструментаў і вылучэнне моцных і слабых бакоў у барацьбе з гандлем людзьмі. У сваіх дакладах удзельнікі канферэнцыі падзеляцца інфармацыяй для мабілізацыі і каардынацыі дзейнасці розных партнёраў у барацьбе з рабстам: міжнародных і нацыяльных арганізацый, дзяржаўных і прыватных устаноў, свецкіх і рэлігійных асацыяцый.

Канферэнцыю адкрыюць арцыбіскуп Антоніё Марыя Вэльё, старшыня Папскай рады пастырства эмігрантаў і падарожнікаў і пасол ЗША пры Апостальскай Сталіцы Мігель Умбэрто Діяс. На заканчэнне сустрэчы адбудзецца дыскусія, падчас якой будзе абмеркаваны ўклад дыпламатаў, палітыкаў, членаў міжурадавых арганізацый, навукоўцаў, рэлігійных дзеячоў у аказанне дапамогі ахвярам гандлю людзьмі.







All the contents on this site are copyrighted ©.