2011-05-17 13:39:08

ААН праводзіць Міжнародны год моладзі


RealAudioMP3 Місія пастаяннага назіральніка Апостальскай Сталіцы пры ААН арганізуе 3 чэрвеня сустрэчу з нагоды Міжнароднага году моладзі, які быў абвечшаны ААН у 2010 г. і працягнецца да канца жніўня гэтага года. Ён праходзіць пад дэвізам: “Дыялог і ўзаемаразуменне”. Асноўным момантам Міжнароднага году моладзі будзе сустрэча прысвечаная праблемам сучасных маладых людзей, у якой прымуць удзел прадстаўнікі розных краін свету. Яна пройдзе ў сядзібе ААН у Нью-Ёрку 25-26 ліпеня 2011 г.

Сустрэча 3 чэрвеня адбудзецца ў рамках падрыхтоўкі да гэтага мерапрыемства і Сусветных дзён моладзі ў Мадрыдзе. Місія пастаяннага назіральніка Апостальскай Сталіцы пры ААН хоча даць магчымасць маладым людзям абмеркаваць некаторыя ключавыя пытанні, якія тычацца іх асабіста, перш за ўсё патрэбу аховы і падтрымання чалавечага жыцця.

Падчас сустрэчы ў Нью-Ёрку будзе абвешчана “Прэмія Фэрнандо Р’ело” за прыхільнасць моладзі да падтрымкі культуры жыцця.







All the contents on this site are copyrighted ©.