2011-05-16 15:53:59

Швейцарыя: каталіцкія біскупы аб рэферэндуме па пытаннях эўтаназіі


RealAudioMP3 15 мая ў кантоне Цюрых адбыўся рэферундум па пытанням эўтаназіі. 85 працэнтаў жыхароў кантону прагаласавала за захаванне гэтага права спынення жыцця чалавека. Аднак 78 працэнтаў насельніцтва гэтага рэгіёна прагаласавалі супраць так званага “эўтаназійнага турызма”. Справа ў тым, што з кожным годам усё больш еўрапейцаў з іншых краін, у якіх эўтаназія забаронена, прыязджаюць у Швейцарыю каб скончыць жыццё самагубствам. У гэтым ім дапамаюць шматлікія арганізацыі.

Яшчэ ў 2008 г, іерархі выказалі сваю занепакоенасць з гэтай прычыны. “Восенню 2011 г., законапраэкт аб эўтаназіі будзе абмяркоўвацца на фэдэральным узроўні. - расказвае кс. Вальтэр Мюллер, прэс-сакратар Швейцарскай Біскупскай Канферэнцыі - Камісія па біяэтыцы пры Біскупскай Канферэнцы заклапочана тым, што большасць прагаласуе за эўтаназію, таму што яна нібыта грунтуецца на “рацыяльных і гуманных” прынцыпах. Аднак памылкова думаць, што мы можам выкрэсліць пакуты і смерць з жыцця чалавека. На самой справе, дапамога ў самагубстве не з’яўляецца дапамогай. Яна супярэчыць асноўнаму абавязку аховы кожнага чалавечага жыцця. Памылкова лічыць, што можна і трэба дапамагчы чалавеку, які гатовы на эўтаназію. Жаданне смерці вельмі рэдка адпавядае рашэнню прынятаму свабодна. Бо на яго заўсёды аказваюць уплыў абставіны у якіх жыве чалавек: пакуты, пачуццё страты сэнсу жыцця і страху быць клопатам для членаў яго сям’і”. У сувязі з гэтым біскупы лічаць што неабходна верыць ў тое, што праявай міласэрнасці да церпячага чалавека не з’яўляецца яго забойства, але дагляд і клопат.








All the contents on this site are copyrighted ©.