2011-05-16 16:07:34

ЗША: выстава каранаваных марыйных абразоў з Ватыкана


RealAudioMP3 96 марыйных абразоў з ватыканскай базылікі св. Пятра можна ўбачыць на выставе ў Музеі Рыцыраў Калумба ў горадзе Н’ю Гавен, у амерыканскім штаце Канэкцікут. У экспазіцыя пад назвай: “Поўная ласкі: каранацыя Марыі з Ватыканскай базылікі” прадстаўлены розныя выявы Найсвяцейшай Панны з Дзіцяткам Езусам. Адным з арганізатараў выставы, з’яўляецца Петро Зандэр, ватыканскі археолаг, кіранік рэстаўрацыйных работ ў базыліцы св. Пятра. Усе экспанаты на амерыканскай выставе з’яўляюцца копіямі карцін і скульптур, каранаваных са згоды Апостальскай Сталіцы.

Першыя каранацыі абразоў Маці Божай, славутых сваімі ласкамі, адносяцца да пачаткаў ХVII стагоддзя. Па сённяшні дзень у свеце каранавана 1300 марыйных абразоў. У адпаведнасці з выдадзенай інструкцыяй Кангрэгацыі Божага Культу і Дысцыпліны Сакрамантаў “каранаваны могуць быць толькі абразы або скульптуры Маці Божай. Выключаюцца выявы іншых святых і благаслаўлёных”.

У Беларусі папскімі каронамі былі каранаваныя абразы Маці Божай Берасцейскай (1996), Маці Божай Будслаўскай (1998), Марыі Беззаганна Зачатай ў Мінску (2005), Маці Божай Кангрэгацкай у Гродна (2005) і Маці Божай Гудагайскай (2007).








All the contents on this site are copyrighted ©.