2011-05-16 12:55:24

Бэнэдыкт XVI сустрэўся з дэлегацыяй індыйскіх біскупаў


RealAudioMP3 16 мая Бэнэдыкт XVI прыняў на аўдыенцыі індыйскіх біскупаў, якія прыбылі ў Рым у рамках візіту ad limina apostolorum. У сваёй прамове да іерархаў Пантыфік звярнуў асаблівую ўвагу на важнасць падрыхтоўкі катэхетаў, якія звычайна бліжэй за ўсіх іншых знаходзяцца да вернікаў і тлумачаць ім праўды хрысціянскай веры. Святы Айцец адзначыў, таксама, што Індыя, з’яўляецца краінай у якой хрысціянства існуе разам з шматлікімі іншымі, вельмі старажытнымі рэлігіямі, таму абвяшэнне Евангелля патрабуе асаблівай увагі да культур з якімі яно сустракаецца. Папа сказаў, што працэс інкультурацыі хрысціянскай навіны патрабуе выкарыстання асаблівай мовы і ўвагі да звычаяў народа.

Гаворачы аб міжрэлігійным дыялогу, Бэнэдыкт XVI падкрэсліў, што ведае ў якіх, “часам складаных умовах” ён развіваецца ў Індыі, таму заклікаў біскупаў спрыяць атмасферы талерантасці і ўзаемнай павагі паміж рэлігіямі, “пазбягаючы, аднак, падабенсва сінкрэтызму”, адзначыў Папа.

Святы Айцец сказаў, што індыйскія хрысціяне жадаюць жыць у міры і згодзе з суседзямі і людзьмі іншых рэлігій, таму заклікаў біскупаў адстойваць асноўныя правы чалавека на свабоду веравызнання.








All the contents on this site are copyrighted ©.