2011-05-16 14:46:49

Бэнэдыкт XVI: свецкія вернікі павінны дапамагаць сваім Пастырам


RealAudioMP3 16 мая ў Рыме пачаўся форум арганізаваны Папскай радай “Iustitia et pax” прысвечаны 50-годдзю сацыяльнай энцыклікі папы Яна XXIII “Mater et Magistra”, (“Маці і Настаўніца”). Мерапрыемства, у якім прымаюць удзел каля 200 экспертаў у Сацыяльным навучанні Касцёла з розных краін свету, праходзіць пад назвай “Справялівасць і глабалізацыя: ад “Mater et Magistra” да “Caritas in Veritate”.

Бэнэдыкт XVI скіраваў да ўдзельнікаў сустрэчы, якіх сёння прыняў на аўдыенцыі, сваё пасланне, у якім адзначыў, што “дакумент Яна ХХІІІ застаецца актуальным і сёння, у нашым глабалізаваным свеце”. Святы Айцец нагадаў, аб ролі веруючых свецкіх у рэалізацыі прынцыпаў Сацыяльнага навучання Касцёла, якія “павінны быць не толькі пасіўнымі карыстальнікамі, але таксама актыўнымі дзеячамі, каштоўнымі супрацоўнікамі сваіх Пастыраў, дзякуючы свайму вопыту атрыманаму ў розных спецыфічных сферах”. “Для благаслаўлёнага Яна ХХІІІ, Сацыяльнае навучанне мае як святло праўду, як сілу любоў, як мэту справядлівасць. - сказаў Бэнэдыкт XV - Праўда, любоў, справядлівасць узвышаныя ў “Mater et Magistra”, разам з прынцыпам справядлівага размеркавання дабротаў, сталі фундаментальнымі крытэрыямі неабходнымі для таго, каб перамагчы сацыяльныя і культурныя нераўнавагі, сталі апорай для разумення і пошуку вырашэння праблем сучаснай глабалізацыі. Ад рознага кшталту глабальных нераўнаваг, які характарызуюць нашу эпоху паходзяць шматлікія няроўнасці багаццяў, падзелы, які ствараюць праблемы ў сферы справядлівасці і размеркавання і выкарыстання рэсурсаў”.

“Фенамены спекуляцыі закранулі сферу харчавання, вады, зямлі і спрыяюць абядненню тых, хто уже зараз жыве ў вельмі хісткім стане. - сказаў Папа - Аналагічна, павышэнне коштаў на энэргетычныя рэсурсы, і як наступства пошук крыніц альтэрнатыўнай энэргіі, які кіруецца толькі эканамічнай выгадай на кароткі час, пагражаюць негатыўнымі наступствамі для акружаючага асяродзя, а таксама самаго чалавека”. Бэнэдыкт XVI сказаў, што “сучаснае сацыяльнае пытанне – гэта пытанне сусветнай сацыяльнай справядлівасці”.

Перад усімі гэтымі выклікамі, Святы Айцец заклікаў да распаўсюджвання Сацыяльнага навучання Касцёла, праз дзейнасць розных культурных устаноў, адукацыйных праграм і сацыяльных катэхезаў у парафіях, праз сродкі масавай камунікацыі, праз абвяшчэнне і сведчанне шматлікіх веруючых свецкіх. “Яны павінны быць добра падрыхтаваны духоўна, прафесіянальна і маральна”, адзначыў Папа у сваім звароце да ўдзельнікаў форума прымеркаванага да 50-годдзя энцыклікі “Mater et Magistra”.








All the contents on this site are copyrighted ©.