Арцыбіскуп Шаўчук: пазітыўныя змены на Украіне прынёс візіт Яна Паўла ІІ
“Пашырэнне евангелізацыйнай
працы сярод моладзі і душпастырская апека над украінскімі грэка-католікамі ва ўсіх
краінах дзе яны пражываюць” – гэта асноўныя планы Вярхоўнага кіеўска-галіцкага арцыбіскупа
Святаслава Шаўчука.
Новы кіраўнік украінскай грэка-каталіцкай Царквы не выключае
магчымасці стварэння новых дыяцэзій і мітраполій ў розных частках свету. Іерах жадае
ўсталяваць партнёрскія адносіны з уладамі Украіны, вярнуць разрабаваную царкоўную
маёмасць і дабіцца канчатковай рэалібалітацыі сваёй грэка-каталіцкай Царквы.
“Пазітыўныя
змены ў навейшай гісторыі католікаў на Украіне прынёс сваім візітам на Ураіну Ян Павел
ІІ - адзначыў арцыбіскуп Святаслаў Шаўчук - Перш за ўсё ён прыцягнуў да сябе людзей
сваёю сардэчнасцю і абвяшчаннем Евангелля. Многія ўкраінцы на працягу доўгага часу
заставаліся пад уплывам савецкай прапагандай, паводле якой Папа і Касцёл былі ворагамі
ўкраінскага народу”. “Але паступова людзі зразумелі, што Папа не вораг, але вялікі
маральны аўтарытэт, не толькі для католікаў, але для ўсіх грамадзян Украіны”, дадаў
арцыбіскуп Шаўчук.